BE RU EN

Акцызы на тытунь павялічаць да ўзроўню расейскіх

  • 20.02.2013, 12:39

Расейскія акцызы на тытунь могуць быць гарманізаваныя з акцызамі ў Беларусі і Казахстане, але не шляхам зніжэння расейскіх ставак, а шляхам павышэння ставак у краінах-партнёрах па Мытным саюзе.

Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента падатковай і мытна-тарыфнай палітыкі Мінфіна Расеі Ілля Трунін, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

«Мы лічым, што гарманізацыя павінна адбывацца шляхам збліжэння, але хутчэй набліжэння да нашых ставак, чым зніжэння нашых ставак», - сказаў Трунін.

«У нас ёсць нашы абавязацельствы па рамачнай канвенцыі (СААЗ) па барацьбе з тытунём, дзе мы павінны істотна павысіць стаўкі: да 2015 года да сярэднееўрапейскага ўзроўню. Мы будзем гэтага прытрымвацца, гэта нашае галоўнае міжнароднае абавязацельства. У рамках гэтага абавязацельства мы ўжо будзем глядзець, што можна зрабіць у рамках Мытнага саюза», - сказаў Трунін.

Ён паведаміў, што пытанне аб акцызнай палітыцы ў РФ будзе дадаткова абмяркоўвацца ў Мінфіне пры падрыхтоўцы асноўных напрамкаў падатковай палітыкі і праекта федэральнага бюджэту на наступную трохгодку.

Апошнія навіны