BE RU EN

Прадпрымальнікам, якія бастуюць, пагражаюць забараніць выезд за мяжу

  • 20.02.2013, 10:57

Гомельскім прадпрымальнікам пагражаюць забараніць выезд за мяжу ў выпадку пратэрміноўкі арэнднай платы.

Увечары 19 лютага прадпрымальнікі - арандатары гомельскага гандлёвага цэнтра «Сакрэт» атрымалі ад дырэктара ТДА «НП-Сэрвіс» апавяшчэнне, якое той адправіў у адказ на нязгоду прадпрымальнікаў з новымі стаўкамі арэнды, пішуць naviny.by.

Нагадаем, прадпрымальнікі ГЦ «Сакрэт» 19 лютага выступілі супраць чарговага павышэння арэнднай платы. Уласнік, ТДА «НП-Сэрвіс», паведаміў арандатарам, што 1 сакавіка стаўка арэнднай платы падымаецца ў 1,4-2,5 разы.

Уласнік ГЦ на сходзе прадпрымальнікаў не прысутнічаў, але ўвечары 19 лютага арандатары атрымалі пісьмовае паведамленне ад дырэктара ТДА «НП-Сэрвіс», у якім гаворыцца, што «ўсе перамовы з Саветам прадпрымальнікаў ГЦ «Сакрэт» лічым завершанымі. Паміж бакамі не была дасягнутая дамоўленасць аб змене ставак арэнды». З ліста вынікае, што з арандатарамі, якія займаюць 59,27% плошчаў, усе ўмовы ўзгодненыя.

Паводле інфармацыі ўласніка, заявы на скасаванне дамоў пасля павелічэння ставак напісалі арандатары, якія займаюць 4% гандлёвых плошчаў. Паколькі астатнія арандатары не скарысталіся правам скасавання дамоў, уласнік лічыць, што новыя стаўкі арэнды імі прынятыя. «НП-Сэрвіс» апавяшчае прадпрымальнікаў аб магчымых штрафных санкцыях за пратэрміноўку або няпоўную аплату арэнды, судовых спагнаннях, аплаце судовых выдаткаў і «прыняцці мер па абмежаванні арандатараў-неплацельшчыкаў права выезду за межы Беларусі».

Прадпрымальнікі пакуль абдумваюць сітуацыю, але, па словах некаторых, гатовыя на радыкальныя меры, не выключаючы забастоўку або галадоўку.

Апошнія навіны