BE RU EN

Будаўнічы рынак ва Уруччы пакінулі без святла

  • 2.02.2013, 20:00

Электрычнасць вымкнулі праз запазычанасць.

Пра гэта паведаміў чытач сайта charter97.

«Хацелася б распавесці, як у Менску працуецца прадпрымальнікам. Ёсць у Менску ва Уруччы Цэнтральны рынак будаўнічых матэрыялаў на адрасе вул.Уруцкая 19, ЗАТ Ростэм, на якім у мяне крама.

З вечара 31.01.13 вымкнулі святло праз запазычанасць (паводле няспраўджаных звестак, больш за 1.5 млрд рублёў). Ужо другі дзень увесь рынак без святла, а гэта: не працуе каса, кампутар, няма асвятлення і цяпла ад абагравальніка. Адным словам, прыйшлося замкнуцца і несці страты. Альбо давядзецца купляць генератар. А арэнда штомесячная, якую я плачу, большая за 5 мільёнаў! Самае брыдкае, што ніякай інфармацыі, калі будзе электрычнасць, адміністрацыя не дае. Можа, і месяц яе не будзе...

Беззаконне за нашы грошы», - паведаміў прадпрымальнік.

Апошнія навіны