BE RU EN

Каскадзёр упершыню ў свеце зрабіў сальта назад на аўто

  • 19.02.2013, 19:03

Французскі каскадзёр-экстрэмал Гэрлен Шышэры здзейсніў унікальную штуку - сальта назад на аўтамабілі.

На падрыхтоўку да штукі каскадзёр аддаў чатыры гады, паведамляе NEWSru.com.

Штука была здзейсненая на аўтамабілі Mini Countryman John Cooper Works у адмысловай версіі. Акцыя прайшла ў французскім горадзе-курорце Цінь.

«Адчуванні перад скачком проста шалёныя. Сядзіш у самаходзе адзін і разумееш, што трэба проста зрабіць гэта, што ўсё гатова. Да рампы мне трэба было пад'ехаць на хуткасці ў 60 км/г з цалкам адкрытым газам, каб атрымаць правільнае кручэнне. У спражцы я адчуваў, што з балансам у машыны ўсё ладам, але мне спатрэбілася сэкундаў 20, каб зразумець, што я ўсё ж прызямліўся на свае колы», - цытуе 34-гадовага Гэрлена Шышэры брытанская The Daily Mail.

Апошнія навіны