BE RU EN

Гутар падпісаў 3-гадовы кантракт з менскім «Дынама»

  • 19.02.2013, 18:08

Па вяртанні з турэцкага збору 23-гадовы галкіпэр Аляксандр Гутар афіцыйна зарэгістраваў стасункі з менскім «Дынама».

Кантракт з футбалістам разлічаны на тры гады, паведамляе Goals.by.

У панядзелак галкіпэр адправіцца на заключны збор у Турцыю ўжо ў якасці паўнапраўнага дынамаўца.

Нагадаем, Аляксандр Гутар па заканчэнні сэзона чэмпіянату Беларусі здолеў скасаваць кантракт з БАТЭ пры дапамозе камітэта статусу і пераходаў АБФФ. Новы клуб брамніка павінен выплаціць барысаўцам кампэнсацыю ў суме 180 тысяч даляраў.

Адзначым, БАТЭ мае намер абскардзіць пастанову арбітражу АБФФ і падасць апэляцыю ў спартовы суд у Лазане.

Апошнія навіны