BE RU EN

Васіль Старавойтаў будзе пахаваны 20 лютага

  • 19.02.2013, 17:16

Васіль Старавойтаў будзе пахаваны 20 лютага на могілках вёскі Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Пра гэта паведаміла БелаПАН Аксана Крышчановіч - старшыня выканкама Аб'яднанай грамадзянскай партыі, сябрам палітрады якой быў Старавойтаў.

Паводле яе слоў, развітанне са Старавойтавым пройдзе з 10.00 да 13.30 у мясцовым Доме культуры.

«Мы звязваліся з яго жонкай. Яна сказала, што ўсю арганізацыю пахавання ўзяла на сябе адміністрацыя калгасу ў Мышкавічах», - сказала Крышчановіч.

Былы старшыня легендарнага калгасу «Рассвет» Васіль Старавойтаў памёр 19 лютага на 89-м годзе жыцця.

Апошнія навіны