BE RU EN

У Жадобіна «абрынуўся» даляр

  • 19.02.2013, 16:51

Дзіўную заяву зрабіў 19 лютага на прэс-канферэнцыі Юрый Жадобін.

Міністр абароны сказаў, што ён «вельмі задаволены станам спраў у афіцэрскім корпусе», паведамляе БелаПАН.

- Я задаволены, што ў цяжкія для ўсіх часы, 2009 - 2011 гады, калі даляр абрынуўся, завагаліся адзінкі, хто пакінуў войска, - падкрэсліў Юрый Жадобін.

Нагадаем, 1 студзеня 2009 года Нацбанк знізіў курс беларускага рубля на 20,5% у адносінах да даляра ЗША. А праз два гады, 23 траўня 2011-га, Нацбанк знізіў курс беларускага рубля на 56,2% у адносінах да даляра ЗША.

Для любога чалавека відавочна, што ў падобнай сітуацыі лагічна казаць пра абвальванне рубля а не даляра, паведамляе «Салідарнасць».

Вядома, гэту дзіўную заяву можна спісаць на агаворку. Аднак, улічваючы імідж ведамства, якое ўзначальвае Юрый Жадобін, дзе як нідзе шануюць афіцыйную ідэалогію, а прагляды інфармацыйных праграм беларускага тэлебачання - абавязковыя, цалкам можна дапусціць, што міністр абароны шчыра верыць у тое, што ў 2009 - 2011 гадах «абрынуўся» менавіта даляр.

Апошнія навіны