BE RU EN

Расейская паліцыя палюе за аскепкамі метэарыта

  • 19.02.2013, 16:07

Паліцыя Чэлябінскай вобласці канфіскавала першы меркаваны аскепак метэарыта, выстаўлены на продаж на інтэрнэт-аўкцыёне.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на прэс-службу рэгіянальнага МУС.

Канфіскаваны аскепак адпраўлены на экспертызу, каб вызначыць яго склад і высветліць ці не ўяўляе ён небяспеку для здароўя.

Аб'явы пра продаж «аскепкаў метэарыта» з'явіліся ў інтэрнэце адразу ж у дзень яго падзення ў Чэлябінскай вобласці. За меркаваныя аскепкі нябеснага цела прадпрымальныя жыхары просяць ад 30 цэнтаў да больш, чым 15 тысяч даляраў ЗША.

Апошнія навіны