BE RU EN

Беларусы пакідаюць Сірыю

  • 19.02.2013, 13:39

Грамадзяне Беларусі маюць намер выехаць з Сірыі самалётамі МНС Расеі.

Па тэлефоне «гарачай лініі», арганізаванай МНС РФ для тых, хто жадае пакінуць Сірыю, паведамілі, што з блізкаўсходняй краіны з'язджаюць як мінімум дзесяць беларусаў, паведамляе БелТА.

У Сірыю ўжо вылецелі самалёты Іл-76 і Іл-62. Яны даставяць гуманітарную дапамогу агульнай вагой больш за 40 т: перасоўныя электрастанцыі, палаткі, коўдры, ложкі і іншыя прадметы першай неабходнасці, рыбныя і малочныя кансервы, цукар.

Гэтымі ж самалётамі Сірыю змогуць пакінуць як грамадзяне Расеі, так і краін СНД.

Апошнія навіны