BE RU EN

Пачаўся збор подпісаў за беларускую мову для Android

  • 19.02.2013, 13:00

Петыцыю да карпарацыі Google ініцыяваў Анатоль Таранаў.

У петыцыі ўтрымліваецца пажаданне, каб мабільная аперацыйная сістэма Android падтрымлівала беларускую мову. Таранаў таксама адзначае, што цяпер ва ўсіх Android-прыладах для Беларусі паказаная расейская мова. Але многія хочуць бачыць у Android паўнавартасную беларускую мову, перадае «Еўрарадыё».

Петыцыю на рэсурсе change.org на 13 гадзін 19 лютага падпісалі каля 500 чалавек. Калі яе падпішуць 10 тысяч, яна будзе адпраўленая ў карпарацыю Google.

Падпісаць зварот можна тут.

Апошнія навіны