BE RU EN

У Віцебску маліліся за палітвязняў

  • 19.02.2013, 10:07

Віцебскія актывісты БХД правялі сумесную малітву за палітвязняў.

Яна праходзіла каля Еўфрасіннеўскага крыжа, паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

«Нас было няшмат, людзей у чорным, якія пільна сачылі за намі і былі гатовыя ў любы момант на нас напасці, было ў два разы больш», - адзначыла каардынатар БХД па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

Тым не менш, адзначыла яна, акцыя прайшла без затрыманняў. Скончыўшы малітву гімнам «Магутны Божа» і воклічам «Жыве Беларусь», яе ўдзельнікі разышліся.

Акрамя таго, віцебскія актывісты 18 лютага распаўсюдзілі ўлёткі з інфармацыяй пра палітвязняў і заклікам падтрымаць іх у прахадных шасці віцебскіх заводаў.

Нагадаем, 16 лютага ў Віцебску былі затрыманыя сябры БХД Стас Лаўронаў і Аляксей Кішчук. Іх затрымалі ў цэнтры горада каля Плошчы Свабоды пасля таго, як яны вывесілі расцяжку «Свабоду палітвязням».

Апошнія навіны