BE RU EN

Па справе «палатачніка»-махляра дапытваюць сведак

  • 18.02.2013, 17:49

На працэсе па справе былога начальніка сакратарыяту «савета рэспублікі» Глеба Бедрыцкага апытваюцца сведкі.

Як паведамілі БелаПАН у Вярхоўным судзе, працэс па справе былога начальніка сакратарыяту «савета рэспублікі» «нацыянальнага сходу» Беларусі Глеба Бедрыцкага, які пачаўся мінулай восенню, знаходзіцца на стадыі судовага следства. У цяперашні час апытваюцца сведкі.

Слуханні справы Бедрыцкага праходзяць ў Менскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме.

Бедрыцкі, які быў затрыманы праваахоўнымі органамі ў канцы кастрычніка 2011 года, абвінавачваецца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і ў злоўжыванні службовым становішчам. Па неафіцыйнай інфармацыі, ён звяртаўся да Лукашэнкі з хадайніцтвам аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, аднак яно не было задаволена.

Апошнія навіны