BE RU EN

У Беларусь вяртаюцца працоўныя лагеры

  • 18.02.2013, 16:38

Улады лічаць, што школьнікам летам няма чым заняцца і яны лайдачаць.

Лагеры працы і адпачынку з'явяцца ў бягучым годзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Мікалай Мазур, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА.

«У Беларусі адраджаюцца лагеры працы і адпачынку для дзяцей, старэйшых 15 гадоў, - сказаў Мікалай Мазур. - Гэта работа праводзіцца ў адпаведнасці з рашэннем урада».

У цяперашні час распрацоўваецца адпаведная нарматыўная база. Пытанне аб датацыі на пуцёўку ў такі лагер пакуль у стадыі абмеркавання.

У лагерах падлеткі будуць і адпачываць, і працаваць па некалькі гадзін у дзень. «Калі ў сельскай мясцовасці дзеці ў большай ступені прыцягнутыя да працы, у тым ліку на падсобных участках, то ў гарадах у перыяд летніх канікул многія падлеткі адкрыта лайдачаць, - падкрэсліў Мікалай Мазур. - Пастаўлена задача, каб на вуліцах не было валацужных падлеткаў у перыяд вакацый».

Апошнія навіны