BE RU EN

Рада ААН разгледзіць сітуацыю ў Беларусі

  • 18.02.2013, 15:43

ЕЗ прапануе разгледзець беларускае пытанне на сесіі Рады ААН па правах чалавека.

«Адным з галоўных прыярытэтаў ЕЗ у перспектыве сесіі Рады ААН па правах чалавека, якая адбудзецца ў чэрвені, будзе сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, якая працягвае выклікаць гарачую занепакоенасць», - гаворыцца ў адмысловай пастанове Рады ЕЗ, прынятай у сувязі з падрыхтоўкай рэгулярнай сесіі Рады ААН.

У дакуменце, прынятым без абмеркавання ў панядзелак у Брусэлі кіраўнікамі МЗС краін ЕЗ, у прыватнасці, гаворыцца, што Еўразвяз лічыць прыярытэтным на бліжэйшай сесіі абмеркаваць надзвычай складаную сітуацыю з правамі чалавека таксама ў Сірыі, дзе парушаецца міжнароднае права. ЕЗ настойвае, што парушэнні не павінны застацца беспакаранымі.

Рада ЕЗ таксама звяртае ўвагу Рады ААН на крытычнае становішча з правамі чалавека ў КНДР. Еўразвяз сумесна з Японіяй прапануе на сесіі стварыць незалежны механізм расследавання сітуацыі з забеспячэннем правоў чалавека ў КНДР, перадае «Інтэрфакс».

Еўразвяз мае намер актыўна падтрымаць падаўжэнне мандата спецыяльнага дакладчыка ААН па правах чалавека ў Іране і патрабаванні яго тэрміновага допуску ў краіну.

У пастанове Рады ЕЗ выяўляецца неспакой і прапануюцца дадатковыя намаганні па ўрэгуляванні сітуацыі з правамі чалавека ў Шры-Ланцы, Малі, М'янме, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Эрытрэі, Судане і Паўднёвым Судане.

Апошнія навіны