BE RU EN

Рада ЕЗ абмяркуе рэалізацыю «Усходняга партнёрства»

  • 18.02.2013, 12:14

Рада ЕЗ на ўзроўні міністраў замежных спраў у святле падрыхтоўкі маючага адбыцца саміту «Усходняга партнёрства» ў панядзелак разгледзіць пытанне аб рэалізацыі гэтай ініцыятывы.

У прыватнасці, разгляд пытання запланаваны ў ходзе пасяджэння Рады ЕЗ, якое адбудзецца ў Брусэлі пад старшынствам Вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі, віцэ-прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Кэтрын Эштан, піша «Інтэрфакс».

Саміт «Усходняга партнёрства» адбудзецца ў лістападзе ў Вільні, падчас старшынства Літвы ў ЕЗ. Ініцыятыва «Усходняе партнёрства» ахоплівае шэсць краін - суседзяў Еўразвяза: Украіну, Беларусь, Малдову, Грузію, Арменію і Азербайджан.

Акрамя таго, міністры абмяркуюць сітуацыю ў Малі, Іраку, Сірыі і на Блізкім Усходзе.

Апошнія навіны