BE RU EN

«Жыццё пасля кратаў»: новая кніга Аляксандра Тамковіча

  • 18.02.2013, 11:09

Прэзентацыя новай кнігі публіцыста Аляксандра Тамковіча «Жыццё пасля кратаў» адбудзецца 26 лютага ў Менску.

Кніга складаецца з 27 артыкулаў, у якіх распавядаецца пра тое, што адбывалася ў жыцці ўдзельнікаў трагічных падзей 19 снежня 2010 года, якія адбылі арышты за ўдзел у так званых «масавых беспарадках», піша ПЦ «Вясна».

Чым яны жывуць зараз? Што ў іх новага? Ці працягваецца барацьба? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні можна пашукаць у кнізе «Жыццё пасля кратаў».

Выданне багата праілюстравана фатаграфіямі з сямейных альбомаў герояў кнігі.

Апошнія навіны