BE RU EN

У Серабранцы згарэлі пяць аўтамабіляў

  • 17.02.2013, 10:25

У суботу раным-рана ў двары дома № 60 на праспекце Ракасоўскага ў Менску загарэўся аўтамабіль Peugeot 406.

Да таго часу, як прыехалі выратавальнікі, агонь пашкодзіў яшчэ чатыры самаходы, што знаходзіліся побач.

«Гэта здарылася ў пачатку сёмай раніцы. Спачатку загарэўся Peugeot, затым агонь перакінуўся на Audi, што стаяў побач, - распавядае ўдзельнік форуму onliner.by, - Суседзі абудзілі кіроўцу Opel Omega. Ён кінуўся ў двор, каб адагнаць самаход, але не здолеў гэтага зрабіць праз Audi, што замыкала ўсіх. У Audi агнём таксама пашкоджаная левая частка кузава. Дасталося там крыху і «Масквічу».

Агонь тушылі пенай два пажарныя аўтамабілі. З 8 раніцы ў двары працавала міліцыя.

Апошнія навіны