BE RU EN

У Мазыры гарэў дзяржаўны драмтэатр

  • 16.02.2013, 18:53

Сёння ў другой палове дня ўзнік пажар у Мазырскім дзяржаўным драматычным тэатры імя Івана Мележа.

Да моманту прыбыцця ратавальнікаў дах будынка быў ахоплены полымем. На гэты момант крыніца ўзгарання лакалізаваная і ліквідаваная. У той жа час доўжацца работы залівання будынку для выключэння магчымых узгаранняў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку пажару агнём знішчана каля 800 кв.м даху. Часткова пашкоджаны другі паверх будынка, дзе знаходзіліся гурткі, паведамляе БелТА.

Вядома, што будынак тэатра, пабудаванае ў 30-х гадах, часткова знаходзіўся на рэканструкцыі.

Цяпер да месца здарэння выехалі спецыяльныя камісіі МНС і абласной управы для ўстанаўлення прычыны пажару.

Апошнія навіны