BE RU EN

Затрыманні на акцыі салідарнасці ў Віцебску

  • 16.02.2013, 14:24

У Віцебску затрыманыя актывісты апазіцыі, якія патрабавалі вызвалення палітвязняў.

Аляксей Кішчук і Станіслаў Лаўрэнаў у цэнтры Віцебску разгарнулі расцяжку са словам «Свабоду» і партрэты палітвязняў, паведамляе «Радыё Свабода».

Мінакі маглі назіраць гэтую акцыю ўсяго некалькі хвілін: вельмі хутка пад'ехала міліцэйскі аўтамабіль і абодвух актывістаў разам з расцяжкай і партрэтамі забралі ў РУУС Кастрычніцкага раёна.

Затрыманнем кіраваў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ўправы МУС Віцебскага аблвыканкама Ігар Скарыновіч.

Нагадаем, 16-га дня кожнага месяца - дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і ахвярамі рэпрэсій у нашай краіне.

Апошнія навіны