BE RU EN

Дзень аднаўлення літоўскай дзяржавы

  • 16.02.2013, 11:44

95 гадоў таму была абвешчаная незалежнасць Літвы.

Аб аднаўленні незалежнасці 16 лютага 1918 абвясціла Літоўская Рада («Тарыба») пад кіраўніцтвам Ёнаса Басанавічуса ў Вільні.

Праз некаторы час тэрыторыя большай часткі краіны была занятая Чырвонай Арміяй. Ужо ў 1919 годзе бальшавікі абвясцілі стварэнне аб'яднанай Літоўска-Беларускай савецкай рэспублікі са сталіцай спачатку ў Вільні, а потым - у Менску. Аднак літоўцы пры дапамозе польскіх і нямецкіх войскаў здолелі вызваліць тэрыторыю сваёй краіны.

Незалежная Літва праіснавала да 1940 года, калі была акупаваная Савецкім Саюзам.

Цяпер Дзень аднаўлення літоўскай дзяржавы адзначаецца як аднаго з найважнейшых дзяржаўных святаў краіны. Ва ўсёй краіне пройдзе шэраг імпрэзаў, прымеркаваных да гэтага дня.

Апошнія навіны