BE RU EN

Беларусь хоча будаваць аграгарадкі ў Паўднёвай Афрыцы

  • 15.02.2013, 23:53

Беларускія спецыялісты гатовыя падзяліцца з прадстаўнікамі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі досведам будаўніцтва аграгарадкоў.

Пра гэта заявіў амбасадар Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы Андрэй Моўчан падчас перамоў з намеснікам міністра развіцця сельскіх рэгіёнаў краіны Лечэсам Тсэлоні, паведамляе БелаПАН.

Сустрэча прайшла ў рамках рабочага візіту беларускага дыпламата ў правінцыю Вэстэрн Кэйп.

Моўчан таксама сустрэўся з міністрам сельскай, лясной гаспадаркі і рыбалоўства ПАР Цінай Джоўмат-Пэтэрсан. Яны абмеркавалі пэрспэктывы супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, у тым ліку закупку беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі, угнаенняў ды іншыя аспэкты.

Апошнія навіны