BE RU EN

Астэроід 2012 DA14 праляцеў на рэкордна блізкай адлегласці ад Зямлі

  • 15.02.2013, 22:04

(абноўлена) Астэроід 2012 DA14 праляцеў сёння побач з Зямлёй, наблізіўшыся да яе на рэкордна блізкую адлегласць - 27,7 тыс км.

Пра гэта паведамляе Нацыянальная адміністрацыя аэранаўтыкі і космасу ЗША (NASA).

Паводле звестак NASA, момант максімальнага набліжэння касмічнага цела дыяметрам 45 метраў да Зямлі быў зафіксаваны а 14:25 паводле мясцовага часу (22:25 паводле менскага), пасля чаго астэроід пачаў аддаляцца ад нашай планеты.

Маса 2012 DA14, адкрытага год таму гішпанскімі астраномамі, складае 130 тыс тон, хуткасць руху - 28,1 тыс км у гадзіну (7,82 км у сэкунду), паведамляе ІТАР-ТАСС.

У цэлым нябесныя целы гэткага памеру пралятаюць побач з Зямлёй на параўнальна невялікай адлегласці прыкладна кожныя 40 гадоў. Аднак астэроід 2012 DA14 падышоў да планеты бліжэй за сваіх папярэднікаў. Навукоўцы мяркуюць, што катастрофы ў выніку падзення гэткіх астэроідаў на паверхню планеты адбываюцца ў сярэднім адзін раз у 1200 гадоў. У выпадку падзення астэроіда на паверхню Зямлі ён выклікаў бы разбурэння, параўнальныя з выбухам ядзернай бомбы магутнасцю 2,5 мэгатоны.

Апошнія навіны