BE RU EN

Колькасць пацярпелых ад метэарыта вырасла да тысячы

  • 15.02.2013, 21:35

Паводле апошніх звестак, колькасць пацярпелых у выніку падзення абломкаў метэарыта ў Чэлябінскай вобласці дасягнула тысячы чалавек.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік прэс-цэнтра МУС Расеі.

Ён таксама падкрэсліў, што ў ліку пацярпелых каля 200 дзяцей.

Адзначаецца, што траўмы атрыманыя ў асноўным ад аскепкаў шкла, пасля таго як выбухной хваляй паразбівала вокны.

У пятніцу на Урале ўпаў метэарыт. НЗ закранула жыхароў Чэлябінскай, Цюменскай, Курганскай, Свярдлоўскай абласцей, а таксама паўночных тэрыторый Казахстана.

Апошнія навіны