BE RU EN

Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў Катары

  • 15.02.2013, 19:55

Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Досе (Катар) з прызавым фондам 2,369 млн. даляраў ЗША.

У першым раўндзе першая ракетка свету была вольная, у другім 13 лютага перамагла швейцарку Раміну Апрандзі (62) - 6:2, 6:3, у трэцім 14 лютага - амерыканку Крысціну Макхэйл (44) - 6:0, 6:0 , у чацвёртым 15 лютага - італійку Сары Эрані (7) - 6:2, 6:2, паведамляе БелаПАН.

У суботу Азаранка сустрэнецца з пераможцай матчу Агнешкай Радваньскай (Польшча, 4) - Каралін Вазняцкі (Данія, 10).

Апошнія навіны