BE RU EN

Беларусь павысіць кошты на паліва для нерэзідэнтаў СНД

  • 15.02.2013, 16:32

Аўтамабільныя перавозчыкі з краін, якія не ўваходзяць у СНД, будуць купляць аўтамабільнае паліва ў Беларусі па больш высокіх коштах.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада, размешчаным на сайце Саўміна.

Акрамя таго, у бліжэйшы час будзе распрацаваны праект нарматыўнага прававога акта, у якім прадугледжана пры размяшчэнні аўтазаправачных станцый на магістральных рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах абавязковая наяўнасць у складзе аб'екта комплексу паслуг (газазаправачнага пункта, пункта гандлю і грамадскага харчавання, стаянкі для грузавых і легкавых транспартных сродкаў).

Таксама, калі АЗС знаходзіцца на адлегласці да 5 км ад мяжы населенага пункта, альбо ў самім населеным пункце, у ёй неабходная наяўнасць дадатковых паслуг (пункта тэхнічнай дапамогі, аўтамабільнай мыйкі і гасцінічных нумароў).

Апошнія навіны