BE RU EN

МТС папярэджвае пра магчымыя перабоі

  • 15.02.2013, 12:10

Аператар МТС паведаміў пра верагодныя перапынкі ў прадастаўленні сваіх паслуг 16 і 17 лютага.

Збой можа ўзнікнуць пры запыце балансу па USSD. Акрамя таго, у гэтыя дні могуць узнікнуць цяжкасці з даданнем і выдаленнем паслуг. Як растлумачылі ў кампаніі, непаладкі могуць быць выкліканыя планавымі работамі па пашырэнні праграмна-апаратнага комплексу, паведамляе прэс-служба МТС.

У МТС запэўнілі, што праведзеныя работы дазволяць пашырыць пералік плацежных сістэм, якія залічваюць грашовыя сродкі ў рэжыме рэальнага часу. Пасля мадэрнізацыі праграмна-апаратнага комплексу стануць даступныя імгненныя плацяжы на асабовыя рахункі абанентаў з сістэмы «Разлік» (АРІП) праз інтэрнэт-банкінг.

Апошнія навіны