BE RU EN

Менгарвыканкам спалохаўся «кітайскіх ліхтарыкаў»

  • 15.02.2013, 8:43

Гарадскія ўлады забаранілі запуск «кітайскіх ліхтарыкаў» у Дзень святога Валянціна.

З-за забароны арганізатары акцыі вырашылі правесці яе ў пасёлку Дружны, які знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад Менска, паведамляе «Еўрарадыё».

Увечары 14 лютага там запусцілі ў неба сотні «кітайскіх ліхтарыкаў» у форме сэрцаў. Нягледзячы на тое, што мерапрыемства прайшло не ў сталіцы, у ім прынялі ўдзел каля 700 чалавек.

Апошнія навіны