BE RU EN

Арышты ў КСП доўжацца?

  • 14.02.2013, 19:16

Такую магчымасць не выключае намеснік генпракурора Аляксей Стук.

Адказваючы на пытанне «Еўрарадыё» падчас прэс-канферэнцыі 14 лютага, Аляксей Стук адзначыў:

«Паводле гаспадарчай дзейнасці, якой займаецца Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі, распачаты шэраг крымінальных спраў. Але! Мы ведаем аб трох справах. Адная неяк прагучала - аб тых елках. Хай у ёй ідзе следства - яно дасць ацэнку. Але астатнія справы заведзеныя не ў дачыненні да супрацоўнікаў Кіраўніцтва спраў, а ў дачыненні да выканаўцаў адной будоўлі - з іхнага боку былі дзеянні, якія пацягнулі страты. Магчыма, следства далей прасунецца і ў дачыненні да іншых фігурантаў, але пакуль у нас такіх звестак няма».

Аб якой будоўлі ідзе гаворка, дзе выканаўцы падманулі КСП, Стук не кажа. Але запэўнівае, што колькасць карупцыйных злачынстваў зменшылася з 2416 у 2011 годзе да 1779 у мінулым годзе.

Апошнія навіны