BE RU EN

Улады напампавалі дзяржбанкі грашыма напоўніцу

  • 14.02.2013, 18:38

Сітуацыя на міжбанкаўскім рынку РБ відавочна сведчыць аб тым, што ўлады напампавалі дзяржбанкі бюджэтнымі грашыма праз Банк развіцця.

Як і прагназавалася, пачатак чарговага перыяду фармавання абавязковых рэзэрваў (Фор) (13 лютага) прывёў да падвышэння ставак на траціну - з 20% да 30%.

У прыватнасці, 13 лютага сярэднеўзважаная стаўка АФН overnight вырасла адразу на 10,46 адсоткавых пункты і склала 29,89%.

Сёння адсоткавая стаўка засталася на гэтым жа ўзроўні - 29,43% - нягледзячы на адчувальны лішак рублёвай ліквіднасці на раніцу ў суме 3,7 трлн. рублёў. Гэта відавочна кажа пра тое, што лішак мае тая частка банкаўскага сектара, якая не выходзіць на міжбанкавы рынак - найбуйнейшыя дзяржбанкі. На іншым сэгменце - умоўна камерцыйным - банкі не могуць пахваліцца аналагічным клопатам з боку дзяржавы, што прыкметна па стаўках на ўзроўні блізу 30% гадавых.

Апошнія навіны