BE RU EN

«Хваля Салідарнасці» - у кожным горадзе

  • 14.02.2013, 11:27

Актывісты слонімскага аддзялення БХД далучыліся да «Хвалі Салідарнасці».

12-13 лютага ў рамках кампаніі ў розных месцах Слоніма былі расклееныя ўлёткі з партрэтамі палітвязняў з заклікам «Напішы ліст палітычнаму вязню», паведамляе прэс-служба БХД.

Марафон «Хваля Салідарнасці» пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску.

Апошнія навіны