BE RU EN

Бенедыкт XVI правёў апошнюю публічную імшу

  • 14.02.2013, 10:06

Папа Рымскі Бенедыкт XVI у сераду, 13 лютага, правёў апошнюю публічную імшу перад адрачэннем ад пасады.

Набажэнства праводзілася ў саборы Святога Пятра і было прымеркаванае да Папяльцовай серады, дня, калі Каталіцкая царква адзначае пачатак Вялікага посту, піша Lenta.ru.

У канцы імшы вернікі, якія сабраліся, зладзілі Папе авацыю, а прысутныя на набажэнстве біскупы знялі свае Мітры у знак павагі да пантыфіка. Пасля гэтага ён у апошні раз блаславіў паству і на спецыяльнай платформе аб'ехаў сабор, прывітаўшы ўдзельнікаў імшы.

85-гадовы Бенедыкт XVI абвясціў пра намер пакінуць папскі пасад у панядзелак, 11 лютага. Сваё рашэнне ён патлумачыў тым, што з-за сталага ўзросту не можа паўнавартасна выконваць свае абавязкі.

Бенедыкт XVI (у міру - Йозэф Ратцынгер), абраны Папам у 2005 годзе ва ўзросце 78 гадоў, на момант усшэсця на пасад быў адным з самых узроставых пантыфікаў у гісторыі. Яго адрачэнне стала першым такім выпадкам больш чым за 600 гадоў.

Пасля адрачэння ад пасады Бенедыкт XVI будзе жыць у манастыры на тэрыторыі Ватыкана. Выбары новага Папы павінны прайсці ў сакавіку бягучага года.

Апошнія навіны