BE RU EN

Еўрадэпутат заклікаў Менск да перамоваў аб спрашчэнні візавага рэжыму

  • 13.02.2013, 21:55

Марэк Мігальскі падтрымаў заклік да беларускіх уладаў пачаць перамовы з ЕЗ аб спрашчэнні візавага рэжыму для беларусаў.

Пра гэта гаворыцца ў заяве еўрадэпутата.

«Дзеянні беларускіх уладаў, а менавіта: парушэнне правоў чалавека, абмежаванне грамадзянскіх свабод, прыгнёт апазіцыянераў і незалежных журналістаў, правакуюць канкрэтную рэакцыю Еўрапейскага Звязу - візавыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.

Аднак сам Еўрапейскі Звяз застаецца адкрытым да дыялогу з беларускім грамадствам і ўжо некалькі гадоў заклікае спрасціць працэдуру выдачы віз для грамадзян Беларусі. Аляксандр Лукашэнка няспынна ігнаруе гэтыя заклікі, дзейнічаючы на шкоду свайму народу», - гаворыцца ў заяве.

Марэк Мігальскі ўпэўнены, што аблягчэнне візавага рэжыму для беларусаў можа спрыяць рэалізацыі дэмакратычных працэсаў у нашай краіне. Еўрадэпутат заявіў аб поўнай падтрымцы петыцыі беларускіх грамадзян, якая была ініцыяваная на глабальнай платформе change.org.

Апошнія навіны