BE RU EN

Французскія кампаніі эвакуявалі персанал з ЧАЭС

  • 13.02.2013, 17:49

Сёння былі эвакуяваныя каля 80 супрацоўнікаў, якія працавалі над будаўніцтвам знешняга контуру новага саркафага над аварыйным блокам станцыі.

Яны тлумачылі гэта мерамі бяспекі пасля таго, як стала вядома пра інцыдэнт у машынным зале чацвёртага энергаблока, перадае РІА «Новости».

Рашэнне аб эвакуацыі сваіх супрацоўнікаў прынялі французскія будаўнічыя кампаніі Vinci і Bouygues.

Нагадаем, у аўторак там адбылося разбурэнне сценавых панэляў і часткі лёгкага даху. Плошча абвалу склала каля 600 квадратных метраў. У прэс-службе Чарнобыльскай АЭС заявілі, што змены радыяцыйнай сітуацыі не адбылося, ніхто не пацярпеў.

Тым часам персанал на АЭС працуе ў штатным рэжыме, ніякіх надзвычайных мер не прымаецца.

Апошнія навіны