BE RU EN

У Стаўбцоўскім раёне перакрыюць рух па М1

  • 13.02.2013, 9:10

Аўтадарога Брэст-Менск-мяжа Расеі (М1 Е-30) будзе перакрытая паблізу вёскі Казейкі Стаўбцоўскага раёна 14 лютага.

Рух па трасе абмяжуюць з 22.00 да 24.00, паведамляе БелТА са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта па Менскай вобласці.

Ва УСК удакладнілі, што абмежаванне закране рух толькі ў бок горада Брэста. Звязана гэта з тым, што на гэтым участку дарогі раней адбылося сур'ёзнае ДТЗ і неабходна правесці следчы эксперымент.

Для выключэння затораў і нязручнасцяў следчая група Стаўбцоўскага раённага аддзела Следчага камітэта рэкамендуе кіроўцам планаваць свой маршрут загадзя.

Апошнія навіны