BE RU EN

На лядовы палац у Шклове няма грошай

  • 12.02.2013, 18:44

Амаль тры гады будуюць у Шклове лядовы палац.

За гэты час будаўнікі паспелі ўбіць на беразе Дняпра палі і зрабіць пяском падсыпку. На гэтым будоўля спынілася, паведамляе «Радыё Свабода».

У першыя два гады скончыць яе перашкодзіў крызіс, абясцэніліся выдзеленыя сродкі. У мінулым годзе арэну не дабудавалі, бо фінансаванне пайшло на іншы лядовы палац - у Горках, які аўральна рыхтавалі да «Дажынак».

Цяпер Шклоўскі даўгабуд глядзіць на мост, які ўрачыста адкрываў у мінулым годзе Лукашэнка, лесам паляў. Каб паскорыць будаўніцтва лядовага палаца, актыўная моладзь Шклова пачала збіраць подпісы пад зваротам да ўлады.

Апошнія навіны