BE RU EN

Расея заклікала ЕЗ паскорыць працу па адмене віз

  • 12.02.2013, 16:17

Масква лічыць важным больш хуткае вырашэнне пытання аб устанаўленні бязвізавага рэжыму для грамадзян паміж Расей і Еўразвязам.

Увагу на гэтым засяродзіў амбасадар па асобых даручэннях МЗС Расе, старэйшая службовая асоба па бязвізавым дыялогу Расея-ЕЗ Анвар Азімаў. Сёння ён сустрэўся з кіраўнікамі амбасад дзяржаў-членаў Еўразвяза ў РФ і прадстаўніцтва ЕЗ у Маскве, перадае ІТАР-ТАСС.

Як адзначаецца ў паведамленні ў МЗС Расеі, «з расейскага боку была завостраная ўвага партнёраў на першараднай важнасці вырашэння гэтага пытання і неабходнасці ў сувязі з гэтым паскорыць работу па імплементацыі пераліку сумесных крокаў, закліканага стварыць спрыяльныя ўмовы для ўвядзення ўзаемавыгаднага бязвізавага рэжыму».

Таксама на сустрэчы «акцэнтаваўся цвёрды настрой Расеі ў сціснутыя тэрміны прайсці шлях, звязаны з належным выкананнем пераліку сумесных крокаў, і ажыццявіць пераход да непасрэдных перамоваў па распрацоўцы адпаведнага пагаднення паміж Расеяй і ЕЗ аб адмене віз».

Апошнія навіны