BE RU EN

Касінец даў кіраўнікам гаспадарак 48 гадзін

  • 12.02.2013, 16:12

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Касінец запатрабаваў ліквідаваць выяўленыя ў гаспадарках рэгіёну факты безгаспадарчасці на працягу 48 гадзін.

Пра гэта ён заявіў сёння на каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, прысвечанай рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы №3 «Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» і ўказа «Аб абвяшчэнні 2013 года Годам беражлівасці», перадае БелТА.

Пра шматлікія факты безгаспадарчасці на аб'ектах АПК, выяўленыя ў ходзе маніторынгу, губернатару далажыў пракурор Віцебскай вобласці Генадзь Дыско. У якасці прыкладаў ён прывёў факты неналежнага захоўвання збожжа, сельскагаспадарчай тэхнікі, мінеральных і калійных угнаенняў і іншыя выпадкі, зафіксаваныя ў Дубровенскім, Талачынскім, Пастаўскім, Чашніцкім, Расонскім і іншых раёнах вобласці.

На думку Аляксандра Касінца, вытокі такога становішча спраў крыюцца перш за ўсё ў бескантрольнасці службовых асобаў, а таксама ў безгаспадарчасці работнікаў. «Гаворым пра эканомію, выхаванне руплівасці... А што дзеецца? Пра якую эфектыўнасць можа ісці гаворка? Між тым ухіленне дадзеных парушэнняў не патрабуе вялікіх эканамічных затрат», - падкрэсліў губернатар, запатрабаваўшы выправіць іх на працягу 48 гадзін. Да тых кіраўнікоў гаспадарак, якія безадказна паставяцца да гэтай працы, ён даручыў прымяняць самыя жорсткія меры рэагавання.

Апошнія навіны