BE RU EN

У Менск «найшоў» Дварковіч

  • 12.02.2013, 10:05

Намеснік старшыні ўрада Расеі Аркадзь Дварковіч у аўторак прыбыў з візітам у Беларусь.

У нашай краіне пройдуць яго перамовы з кіраўніком беларускага ўрада Міхаілам Мясніковічам, перадае «Інтэрфакс».

«Прэм'ер-міністр Беларусі і віцэ-прэм`ер расейскага ўрада абмяркуюць комплекс пытанняў беларуска-расейскага супрацоўніцтва, у тым ліку пытанні прамысловай кааперацыі, супрацоўніцтва ў паліўна-энергетычным комплексе», - заявілі ў беларускім урадзе.

Свой візіт у Беларусь Аркадзь Дварковіч пачаў з наведвання аднаго з прадпрыемстваў у Гомелі, перамовы з прэм'ер-міністрам Мясніковічам запланаваны на другую палову дня ў Менску.

Апошнія навіны