BE RU EN

«Загрэб» апратэставаў перамогу «Дынама»

  • 12.02.2013, 9:43

Харвацкі «Загрэб» падаў пратэст у Еўрапейскую гандбольную федэрацыю пасля матчу Лігі чэмпіёнаў супраць менскага «Дынама» (23:25).

У пратэсце гаворыцца пра тое, што ў першым тайме матчу выдалены гулец «Дынама» Рэмігіус Чапуліс выйшаў на пляцоўку да завяршэння часу яго выдалення.

Справа была перададзеная ў гандбольны суд, паведамляе афіцыйны сайт ЕГФ.

Беларускую каманду могуць аштрафаваць за парушэнне.

Апошнія навіны