BE RU EN

У Менск едзе Рапота

  • 11.02.2013, 13:48

Дзяржаўны сакратар «саюзнай дзяржавы» Рыгор Рапота будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі 12-13 лютага.

Плануецца, што 12 лютага Рыгор Рапота правядзе рабочую нараду з прадстаўнікамі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, якія выступаюць каардынатарамі, дзяржаўнымі заказчыкамі праграм і мерапрыемстваў «саюзнай дзяржавы» ў сферах бяспекі, абаронна-прамысловага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. На нарадзе, як мяркуецца, будуць падведзеныя вынікі выканання праграмных мерапрыемстваў і асваення сродкаў бюджэту «саюзнай дзяржавы» ў 2012 годзе. Акрамя таго, на парадку дня пытанні, якія тычацца рэалізацыі і фінансавання саюзных праграм і мерапрыемстваў у 2013 годзе, паведамляе БелТА.

13 лютага Рыгор Рапота прыме ўдзел у пасяджэнні сумеснай калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрства сельскай гаспадаркі Расеі.

Падчас візіту ў Беларусь дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» сустрэнецца таксама з калектывам Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры».

Апошнія навіны