BE RU EN

Украінская Рада другі тыдзень не можа пачаць працу

  • 11.02.2013, 9:33

Апазіцыйныя фракцыі патрабуюць гарантый асабістага галасавання дэпутатаў.

Сёння лідэры ўкраінскага парламента паспрабуюць знайсці шляхі, якія дазволяць адкрыць сесію і працягнуць паўнавартасную працу Рады.

Пра гэта гаворыцца ў інфармацыйным паведамленні, якое распаўсюдзіла парламенцкая прэс-служба. У паведамленні сказана, што пасяджэнне кіраўнікоў парламенцкіх фракцый павінна адбыцца ў кабінеце спікера Вярхоўнай Рады Уладзіміра Рыбака. На дадзеным паседжанні Партыя рэгіёнаў і апазіцыя абмяркуюць магчымасць разблакавання парламента.

Пачатак гэтага мерапрыемства запланаваны роўна на дзесяць гадзін раніцы.

Нагадаем, на працягу ўсяго мінулага тыдня апазіцыйныя фракцыі парламента блакавалі працу Рады, так і не даўшы, упершыню за ўсю гісторыю незалежнай Украіны, своечасова адкрыць сесію.

Апошнія навіны