BE RU EN

Дзеля перамогі на «Дажынках» калгаснік зламаў камбайны канкурэнтаў

  • 10.02.2013, 17:12

Каб перамагчы ў жніве 2012 года, механізатар СВК «Граніт-Агра» Дзятлаўскага раёна сапсаваў камбайны сваіх канкурэнтаў.

Увосень 2011 года - пасля заканчэння жніва і задоўга да пачатку кампаніі 2012 года - ён таемна насыпаў у гарлавіны аліваправодаў іхных камбайнаў John Deere абразіўны пыл і габлюшку ад наждака. Аднак усё гэта высветлілася пазней, пры расследаванні крымінальнай справы, распачатай паводле факту пашкоджання маёмасці на асабліва буйную суму. Пры запуску камбайнаў увесну 2012 года абодва зламаліся.

Шкода перасягнула 180 млн рублёў. Спачатку падазраваны пакаяўся перад калектывам і нават падпісаў пратакол прыходу з пакаяннем. Але потым ад сваёй датычнасці да злачынства адмовіўся. Ягоную віну пацвердзілі крыміналістычная экспертыза часцінак абразіву і габлюшак ды іншыя неадхільныя довады, піша «Советская Белоруссия».

Камбайнёр прысуджаны да пяці гадоў абмежавання волі: да суда ён часткова сплаціў шкоду на суму 100 млн рублёў.

Апошнія навіны