BE RU EN

Audi з гранатай заблакаваў рух на мяжы

  • 1.02.2013, 17:20

Берасцеец вёз з Польшчы ручную гранату ў аўтамабілі.

На мяжы група памежнікаў дагледзела аўтамабіль «Аўдзі-100». Нечакана для сябе памежнікі знайшлі ў аддзеле дзвярэй аўтамабіля гранату РГД, паведамляе прэс-служба Памежкамітэта.

У выніку ўся прылеглая тэрыторыя была блакаваная і ачэпленая - «для забеспячэння бяспекі грамадзян і супрацоўнікаў пункта пропуску». Выклікана група размінавання ўнутраных войскаў.

Як паказала праверка, граната апынулася вучэбнай, без запала.

Праз гадзіну пасля інцыдэнту рух у пункце пропуску быў адноўлены.

З кіроўцам праводзіцца разбор. Берасцейцу давядзецца сплаціць выдаткі за так званы фальшывы выклік сапёраў.

Апошнія навіны