BE RU EN

Якубовіч адмовіўся ўзначальваць новую «Совбелку»?

  • 1.02.2013, 11:43

Павел Якубовіч адмовіўся быць галоўным рэдактарам афіцыйнай газеты, якую ўлады ствараюць на базе пяці дзяржаўных выданняў.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Чакалася, што новае выданне ачоліць цяперашні галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» Павел Якубовіч. Але ён, нібыта, спаслаўшыся на ўзрост і стан здароўя, адмовіўся ад гэтай пасады.

Цяпер сярод найбольш верагодных рэдактараў называюць міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага і начальніка галоўнай ідэалагічнай управы лукашэнкаўскай адміністрацыі Усевалада Янчэўскага.

Нагадаем, улады пастанавілі далучыць да «Советской Белоруссии» «Рэспубліку», «Беларускую ніву», «Народную газету» і «Знамя юности».

Адпаведнае распараджэнне «Аб некаторых пытаннях рэарганізацыі асобных рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі» ад 10 студзеня 2013 падпісанае прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам і кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі Андрэем Кабяковым.

Апошнія навіны