BE RU EN

Рост чалавека можна вызначыць па голасе

  • 6.12.2013, 20:11

Стала вядома, што людзі сапраўды могуць вызначыць па голасе не толькі пол і ўзрост чалавека, але і яго рост.

Да такой высновы прыйшлі даследнікі з універсітэтаў Вашынгтона, Лос-Анджэлеса і Індыяны, паведамляюць у Амерыканскім інстытуце фізікі.

Навукоўцы правялі два эксперыменты, у якіх бралі ўдзел звычайныя амерыканцы. Падчас доследаў добраахвотнікі слухалі запісы розных людзей і спрабавалі вызначыць іх рост. Высветлілася, што ўдзельнікі здолелі ідэнтыфікаваць рост дыктараў з дакладнасцю да 62,17%, што значна вышэй за вынікі выпадковага выбару.

Спецыялісты тлумачаць гэты феномен фізічнай з'явай рэзанансу і ў якасці прыкладу прыводзяць часткова напоўненую вадкасцю бутэльку, якую абцякае струмень паветра (напрыклад, калі ў яе дзьмуць). Чым менш вады ў посудзе, тым ніжэй будзе гук.

Такая ж карэляцыя адзначаецца і ў чалавечым арганізме. У высокага чалавека большы аб'ём лёгкіх і паветраных праходаў агулам. Таму голас яго такі ж нізкі, як і гук з паўпустой бутэлькі.

Вынікі даследавання навукоўцаў могуць быць карысныя не толькі ў побыце, але і ў больш важных сферах. Напрыклад, у крыміналістыцы. Калі выпадковы сведка злачынства, які не бачыў, але чуў зламысніка, паведаміць, што ў таго пісклявы голас, то гаворка будзе напэўна ісці аб карліку.

Апошнія навіны