BE RU EN

Цімашэнка па просьбе Еўрамайдана спыніла галадоўку

  • 6.12.2013, 17:43

Экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка спыняе галадоўку па просьбе Майдана.

Пра гэта паведаміла дачка экс-прэм'ера Яўгенія Цімашэнка, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Па просьбе Майдана яна спыняе галадаць», - сказала Яўгенія Цімашэнка журналістам у пятніцу каля ЦКБ №5 пасля сустрэчы з маці.

Нагадаем, 25 лістапада Юлія Цімашэнка абвясціла галадоўку, патрабуючы ад украінскіх уладаў падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ. Пасля рашэння Кабміна аб прыпыненні падпісання пагаднення з ЕЗ па Украіне пракаціліся масавыя акцыі пратэсту.

Удзельнікі бестэрміновай акцыі пратэсту на Майдане Незалежнасці ў Кіеве неаднаразова прасілі экс-прэм'ера Украіны Юлію Цімашэнка спыніць галадоўку.

Апошнія навіны