BE RU EN

Чыж не можа дабудаваць скандальны гатэль «Кемпінскі»

  • 6.12.2013, 17:04

Гатэль «Кемпінскі» не будзе здадзены да траўня 2014 года, як планавалася.

У канцы лістапада Менгарвыканкам апублікаваў спіс дзеючых і гасцініц і хостэлаў, а таксама тых, якія будуюцца і будуць прымаць гасцей чэмпіянату свету па хакеі. Гатэля «Кемпінскі» ў ім не было, піша БелаПАН.

Згодна з умовамі будаўніцтва ў Менску шматфункцыянальнага комплексу з гасцініцай «Кемпінскі», першая чарга будаўніцтва комплексу - будынак гасцініцы - павінна быць уведзеная ў эксплуатацыю да 31 снежня 2013 года.

Скандальны гатэль ў 2012 годзе стаў каменем перапоны пры абмеркаванні краінамі ЕЗ санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Тады абмяркоўваліся менавіта абмежавальныя меры супраць шэрагу беларускіх алігархаў. У выніку, міністры ЕЗ дамовіліся пашырыць санкцыі і дадаць да спісу 21 чалавека - суддзяў і сілавікоў.

Адна з дзяржаў супольнасці - Славенія - тады выступіла супраць уключэння ў яго вядомага алігарха Юрыя Чыжа, чыя сфера інтарэсаў уключае шмат напрамкаў - ад рэстаранаў да будаўніцтва і нафтаперапрацоўкі. Па неафіцыйнай версіі, гэта адбылося з-за таго, што краіна спрабавала абараніць інтарэсы адной са сваіх будаўнічых кампаній, Rico, якая выйграла кантракт на будаўніцтва буйнога жылога і офіснага комплексу ў цэнтры Менска. Яго цэнтрам і павінен стаць новы гатэль «Кемпінскі».

Праект рэалізоўваўся сумесна з фірмай «Трайпл», якая належыць Юрыю Чыжу. Па інфармацыі беларускіх крыніц, Riko Group павінна была дапамагаць яму ў праекце будаўніцтва гатэля «Кэмпінскі» на 57 мільёнаў еўра. Славенская фірма мае таксама два асобных кантракты на 54 мільёны еўра з дзяржаўнай фірмай Менскэнерга па пабудове электрастанцый. Фірма Riko працуе ў Беларусі з 2000 года і ў 2004 годзе нават запрасіла самога Лукашэнку правесці пару дзён на славенскім лыжным курорце.

Апошнія навіны