BE RU EN

Мядзведзеў: Калі ў Пуціна ідзе іржавая вада, то ў мяне таксама

  • 6.12.2013, 12:19

Прэм'ер Расеі таксама скардзіцца на іржавую ваду з крана.

Прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў, адказваючы на пытанні журналістаў у ходзе перадачы «Гутарка з прэм'ер-міністрам» у прамым эфіры тэлеканала «Россия-1», заявіў, што калі ў прэзідэнта Уладзіміра Пуціна дома ідзе іржавая вада, то ў яго такія ж праблемы, піша «Газета.Ru».

«Калі ў яго ідзе іржавая вада, то ў мяне таксама ...> Мы з ім суседзі практычна», - сказаў Мядзведзеў.

«Вада з крана іржавая можа пацячы ў каго заўгодна ...> ЖКГ - сфера забітая, вельмі цяжкая», - сказаў на заканчэнне прэм'ер.

Напярэдадні на іржавую ваду з крана паскардзіўся і Уладзімір Пуцін.

Апошнія навіны