BE RU EN

У Ганконгу прадставілі дыяментавыя боты

  • 6.12.2013, 11:26

На бізнес-выставе ў Ганконгу прадставілі боты з золата і дыяментаў.

Прэзентацыя адбылася ў сераду, 4 снежня. Абутак быў выпушчаны бельгійскім модным лэйблам сумесна з ювелірнымі кампаніямі і інстытутам моды, паведамляе Rapaport.

Наведвальнікам выставы, прысвечанай творчым задумам бельгійскіх кампаній, боты прадставіла кітайская мастачка Ю Чжоў. Яна прайшлася ў абутку па подыўме. Дакладная вага пары не называецца, але вядома, што на боты сышло каля 4,7 кілаграма золата і 1550 карат брыльянтаў, піша Lenta.ru.

Усяго для ўпрыгожвання абутку было выкарыстана 39083 дыямента шэрага, бледна-ружовага, ярка-ружовага і колеру шампанскага. Памер ботаў адпавядае 39-му еўрапейскаму памеру. Кошт пары ацэньваецца ў 3,2 мільёна даляраў.

Пара дыяментавых ботаў - ужо не першы прадмет гардэроба, зроблены з выкарыстаннем каштоўных камянёў і металаў. Раней розныя фірмы ўжо прадстаўлялі вопратку і аксэсуары з каштоўнасцяў: ніжнюю бялізну, туфлі, сумкі і сукенкі.

Апошнія навіны