BE RU EN

Беларуская імша ў Вільні - 8 снежня

  • 6.12.2013, 9:14

Беларусаў Вільні запрашаюць прыняць удзел у святой імшы

Яна адбудзецца ў нядзелю 8-га снежня а 12 гадзіне ў Святатроіцкай царкве, Базыліянскія муры, Aušros Vartų gatvė, 9, паведамляе «Радыё Рацыя».

«У ІІ нядзелю Адвэнту будзем маліцца аб узнаўленні рэлігійнага жыцця беларусаў Вільні. А ў першую нядзелю Адвэнту маліліся аб Беларусі, а таксама ўзгадалі пра ахвяраў Слуцкага паўстання, просячы ласкі вечнага жыцця для іх душаў», - кажа ксёндз Даніла.

Папярэдняя беларуская імша ў Вільні адбылася 1-га снежня ў Базыліянскіх мурах.

Апошнія навіны